Лукашэнка падпісаў дэкрэт, які гарантуе захаванасць укладаў насельніцтва
Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)".
Учора ён правёў нараду аб дзяржаўнай гарантыі захаванасці банкаўскіх укладаў грамадзян. Лукашэнка заявіў, што неабходнасць укаранення дадатковых механізмаў захаванасці ўкладаў выклікана "і клопатам аб стабільнасці нацыянальнай валюты, і імкненнем абараніць інтарэсы людзей, якія захоўваюць грошы ў банкаўскіх установах".
Прыняцце дакументаў па ўкладах насельніцтва не дыктуецца нейкімі надзвычайнымі абставінамі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
БелаПАН