Лукашэнка падзякаваў назіральнікам СНД за ацэнку выбараў

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў місіі назіральнікаў за "каласальную працу".
Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым. "За тое заключэнне, якое прагучала з вашых вуснаў, я вам вельмі ўдзячны", — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Місія назіральнікаў ад СНД прызнала выбары ў Беларусі адкрытымі, такімі, якія забяспечваюць свабоднае волевыяўленне грамадзянаў.