Лукашэнка пагаворыць з Мядзведзевым сам-насам

Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Маскву. 3 лютага там адбудзецца паседжанне Вышэйшага Дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы. Плануецца, што да пачатку паседжання пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнки з Дзмітрыем Мядзведзевым у фармаце "адзін на адзін". Як паведамляе БЕЛТА, на паседжанні Вышэйшага Дзяржаўнага савета будуць разглядацца меры па пераадоленні ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на эканомікі Беларусі і Расіі. Таксама кіраўнікі дзвюх краінаў абмяркуюць пашырэнне беларуска-расійскага супрацоўніцтва, найперш у гандлёва-эканамічнай сферы, узаемадзеянне дзвюх краін у фінансава-крэдытнай сферы.

Плануецца, што ў Маскве будзе падпісаны шэраг сумесных дакументаў.