Лукашэнка: паміж Беларуссю і ЗША пачалася дээскалацыя адносінаў
"З цяперашняй адміністрацыяй Белага дому Беларусь вядзе акуратны дыялог", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, піша telegraf.by.
Кіраўнік Беларусі лічыць, што Злучаныя Штаты зрабілі пэўныя невялікія крокі, накіраваныя на паляпшэнне стану двухбаковых стасункаў. У апошні год актывізаваліся кантакты на высокім і найвышэйшым узроўні з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі, заканадаўчай улады, дзелавых колаў гэтай краіны. Беларусь заяўляе аб сваёй гатовасці пачаць плённае супрацоўніцтва з ЗША ў эканамічнай і ў іншых сферах.