Лукашэнка патрабуе спыніць падтрымку стратных прадпрыемстваў

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба спыніць дзяржаўную фінансавую падтрымку стратных прадпрыемстваў і перадаць іх у рукі прыватнікаў.
"Падтрымліваць нядбайныя прадпрыемствы не трэба. Будуць гінуць — аддайце прыватнікам, хай займаюцца, у іх грошы ёсць", — заявіў Лукашэнка на семінары кіраўнікоў органаў дзяржкіравання ў Мінску.

Прэзідэнт таксама выказаўся катэгарычна супраць выдаткоўвання грошай на падтрымку стратных прадпрыемстваў з Фонду нацыянальнага развіцця.

“Інтэрфакс”