Лукашэнка прапанаваў "Газпрому" бясплатны транзіт газу праз Беларусь
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Расіі адмовіцца ад будаўніцтва газаправода Nord Stream на карысць другой галіны газаправода Ямал-Еўропа, які праходзіць праз Беларусь. За гэта беларускі прэзідэнт прапанаваў Расіі вызваліць ад падаткаў транзіт газу па тэрыторыі Беларусі на пяць гадоў. Пра гэта піша газета "Камерсант".
На думку Лукашэнкі, Расія будзе штогод губляць два мільярды долараў, пампуючы нафту ў абыход. Калі Расія пабудуе другую галіну газаправода, гэта дазволіць ёй эканоміць на транзіце 1,46 мільярда долараў.
Планавалася, што будаўніцтва пачнецца ў 2008 годзе, аднак праект другой галіны не трапіў у інвестпраграму на наступны год.