Лукашэнка прызначыў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Валерыя Яромкіна начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, інфармуе “Інтэрфакс”. Дагэтуль генерал-маёр міліцыі кіраваў упраўленнем унутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму.

Нагадаем, у сярэдзіне верасня 2007 года прэзідэнт звольніў былога начальніка ДВП Уладзіміра Коўчура. Выконваў абавязкі кіраўніка ведамства Юры Баранкоў.