Лукашэнка слухаў песні Дарафеевай у Мірскім замку

Аляксандр Лукашэнка наведаў канцэрт Ірыны Дарафеевай, прысвечаны Купаллю. Ён адбыўся мінулай ноччу ў Мінскім замку ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Шоў «Фестываль стыхій» было наладжана сумесна Тэатрам песні Ірыны Дарафеевай Белдзяржфілармоніі, Мінкультуры і тэлеканалам ОНТ. Агулам выступілі каля 300 артыстаў. У канцы канцэрта ў небе над Мірскім замкам быў наладжаны святочны феерверк.

БЕЛТА