Лукашэнка: свабоду і незалежнасць трэба не толькі шанаваць, але і абараняць
У Мінску на праспекце Пераможцаў праходзіць вайсковы парад, прымеркаваны да Дня Перамогі. Перад яго пачаткам з прамовай выступіў кіраўнік дзяржавы, галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Аляксандр Лукашэнка.
Ён павіншаваў прысутных вайскоўцаў, і ўвесь беларускі народ з 65-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Лукашэнка адзначыў "мужнасць і самаадданасць тых, хто вытрымаў і перамог у самай жорсткай вайне мінулага стагоддзя". Ён падкрэсліў, што Дзень Перамогі мае для беларускага народу лёсавызначальнае значэнне.
Наша рэспубліка пацярпела як ніякая іншая краіна ў свеце, яна згубіла траціну насельніцтва, была згублена ўся інфраструктура, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў рашаючую ролю ў антыфашысцкай барацьбе Савецкага саюза ды згадаў "спробы ачарніць патрыётаў, якія змагаліся за вызваленне сваёй краіны", якія "сталі перарастаць у палітычную тэндэнцыю". Кіраўнік дзяржавы сказаў, што "сёння трэба зрабіць усё магчымае, каб спыніць рэвізію гісторыі".
Лукашэнка адзначыў таксама, што ва ўмовах сучаснай складанай сітуацыі ў свеце патрабуецца ўмацаванне абароназдольнасці нашай дзяржавы. "Свабоду і незалежнасць трэба не толькі шанаваць , але і абараняць. Нам не трэба чужога, свой дабрабыт мы створым самі", — сказаў ён.
Лукашэнка заклікаў суайчыннікаў "верыць у свае сілы, мацаваць адзінства нацыі і згуртаванасць грамадства", бо "толькі так дасягаецца Перамога". "Аптымізм і кансалідацыя сілаў — ключ да поспеху! Гонар і слава абаронцам Радзімы!" — у канцы сваёй прамовы Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі "подзвіг савецкага народу будзе шанавацца заўсёды".