Лукашэнка сядзеў у зламаным ліфце, яго прэс-служба гэта абвяргае

Днямі ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што Аляксандр Лукашэнка некалькі хвілін сядзеў у зламаным ліфце паміж паверхамі ў сваёй Адміністрацыі.  Штодня ён падымаецца ў спецыяльным прэзідэнцкім ліфце на пяты паверх, дзе знаходзіцца яго кабінет. Аднак на гэты раз кіраўніку дзяржавы не пашанцавала і толькі дапамога ліфцёраў і іншых спецыялістаў выратавала яго ад вымушанага “зняволення”.

Рабочыя ўручную паднялі ліфт і адчынілі дзверы.

“Комсомольская правда в Беларуси” паспрабавала спраўдзіць гэтую інфармацыю ў кіраўніка прэс-службы Лукашэнкі Паўла Лёгкага. Ён выказаў меркаванне, што гэта “качка”.

Паводле словаў Лёгкага, у Адміністрацыі прэзідэнта ўсталяваныя ліфты беларускай вытворчасці і ён не чуў, каб яны ламаліся.