Лукашэнка ў ААЦ: Трэба хутка бегчы, апярэджваючы гіганцкія дзяржавы (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу наведаў Аператыўна-аналітычны цэнтр.
Выступаючы перад яго супрацоўнікамі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ААЦ мусіць супрацьстаяць пагрозам інфармацыйнай бяспецы краіны. Пакуль ён задаволены іх працай і "дзяржаўным падыходам".
"Калі вы спыніцеся, вас абгоняць. Таму вам трэба заўсёды вельмі хутка бегчы, апярэджваючы гіганцкія дзяржавы, якія маюць больш магчымасцяў для развіцця тых накірункаў, якія знаходзяцца ў вашай адказнасці", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "ў нядаўнім мінулым Цэнтр сумесна з іншымі структурамі здолеў спыніць спробы разгойдвання палітычнай сітуацыі з дапамогай сеткі Інтэрнэт". Аднак, што гэта была за "правакацыя" і хто яе арганізоўваў, не ўдакладніў.