Лукашэнка ў Пекіне ўручыў беларускім спартсменкам дзяржаўныя ўзнагароды

Дзяржаўныя ўзнагароды ўручыў у Пекіне беларускім спартсменкам Аляксандр Лукашэнка. Цырымонія адбылася сёння ў Алімпійскай вёсцы.  Двухразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў, пяціразовая чэмпіёнка свету па акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн атрымала ордэн Айчыны 1-й ступені, ёй жа прысуджаная спецыяльная прэзідэнцкая прэмія "Беларускі спартыўны Алімп" 2008 года.

Бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Афінах і неаднаразовым чэмпіёнкам свету Юліі Бічык і Наталлі Гелах Лукашэнка ўручыў ордэн Айчыны 3-й ступені.

БЕЛТА