Лукашэнка ўдзельнічае ў развітанні з патрыярхам Алексіем II у Маскве
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў сёння ў маскоўскі храм Хрыста Збаўцы, каб развітацца з патрыярхам Алексіем II. Таксама там прысутнічаюць прэзідэнты Сербіі Барыс Тадзіч і Арменіі Серж Саргсян. Пазней у храм прыехалі прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін. Цяпер адбываецца адпяванне памерлага, якое ачоліў патрыярх Канстанцінопальскі (Усясветны) Варфаламей. Пахаванне патрыярха Алексія II пройдзе сёння ў Богаяўленскім кафедральным саборы Масквы, паведамляе РИА "Новости".