Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Салжаніцына

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю Аляксандра Салжаніцына выказаў спачуванні родным і блізкім пісьменніка.  "Аляксандр Ісаевіч увайшоў у гісторыю як выдатны рускі празаік, публіцыст і мысляр, - адзначыў ён. - Яго творы вызначаюцца смеласцю, гістарычнай праўдзівасцю і глыбінёй аналізу сацыяльных і маральных праблемаў, вучаць цаніць свабоду і праўду".

ИТАР-ТАСС