Лукашэнка: Я аддаў каманду ўзяць з рэзерваў 460 мільёнаў долараў (відэа)
У прэс-службе Нацбанку “Еўрарадыё” паведамілі, што грошы яны могуць выдаць за хвіліны. “Я аддаў каманду ўзяць з рэзерваў гэтыя грошы і заплаціць ім гэтыя 460 мільёнаў долараў. Гэта не сума для краіны, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад журналістамі газеты “Советская Белоруссия”. — Вядома, мы агаляем рэзервы, але сёння і Чавэс, і іншыя нашыя добрыя сябры заявілі пра тое, што не перажывайце, колькі вам трэба крэдытаў (і не пад камерцыйны працэнт) мы вам дамо.
Для таго, каб у вас была поўная стабільнасць. Нават заходнія камерцыйныя банкі [заявілі]: “Мы вам дамо паўмільёна долараў, не перажывайце”. Еўропа ўсхвалявалася. Пачытайце, што сёння пра Расію пішуць, хоць у Еўропе нас не вельмі любяць і шануюць. Таму сёння аддаем з рэзерваў, пасля на працягу месяца за кошт гэтых крэдытаў з іншых дзяржаваў мы папаўняем рэзервы. Мы нічога не губляем. Хай забіраюць гэтыя грошы і жывуць так, як яны і плануюць жыць”.
“Еўрарадыё” адразу ж патэлефанавала ў прэс-службу Нацбанка, каб даведацца, як хутка можна ўзяць грошы з рэзерваў. Нагадаем, пастаўкі расійскага газа ў Беларусь будуць скарочаныя заўтра ў 10 гадзін раніцы. Ці паспеем заплаціць? Паводле словаў прэс-сакратара Міхаіла Журавовіча, “гэта хвілінная справа”. Аднак былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч сказаў “Еўрарадыё”, што для пералічэння грошай з рэзерва патрэбныя дзве гадзіны.
Як адзначыў Міхаіл Журавовіч, каманда на пералічэнне мусіць паступіць ад ураду, якому і належаць золатавалютныя рэзервы. Паводле звестак “Еўрарадыё”, зараз у Міністэрстве фінансаў праходзіць экстранная нарада.