Лукашэнка: Я крытыкую галавацяпства канкрэтных кіраўнікоў Расіі
"Я крытыкую канкрэтна галавацяпства канкрэтных кіраўнікоў Расійскай Федэрацыі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскай газеце "Известия", агенцтву ИТАР-ТАСС і тэлеканалу "Расія" 13 жніўня.
Лукашэнка падкрэсліў, што расійскае кіраўніцтва таксама яго крытыкуе. "Яны ж мяне не шкадуюць, — сказаў Лукашэнка. — ...Ну, напэўна, я занадта ўжо перабіраю, калі іншым разам адкрыта пачынаю ў адрас расійскіх кіраўнікоў штосьці казаць, але яны гэтага заслугоўваюць. Мы сабе такога не дазваляем, каб нас за гэта крытыкавалі".
Нагадаем, сёння ў Сочы мусіць прайсці сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева.Яны плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня.