Лукашэнка зацвердзіў дату выбараў у Палату прадстаўнікоў - 28 верасня

Дату выбараў у Палату прадстаўнікоў - 28 верасня - зацвердзіў сваім указам Аляксандр Лукашэнка. Таксама ён падпісаў дэкрэт, паводле якога палітычныя партыі Беларусі змогуць удзельнічаць у працы Цэнтральнай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу.  Партыі, якія вылучылі кандыдатаў у дэпутаты, атрымалі права дасылаць у склад ЦВК па адным чалавеку.

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі адзначаюць, што дакумент накіраваны на забеспячэнне больш шырокага ўдзелу палітычных партый у выбарчай кампаніі.

БЕЛТА