Лукашэнка звольніў чатырох беларускіх амбасадараў

Указамі прэзідэнта ад 3 студзеня вызваленыя ад абавязкаў чатыры беларускія амбасадары: Уладзімір Каралёў (амбасадар у Швейцарыі і пры Святым прастоле па сумяшчальніцтве), Вадзім Лазерка (у Аргенціне, а таксама па сумяшчальніцтве ў Чылі і Уругваі), Ніна Мазай (прадстаўнік у Канадзе) і Уладзімір Мацкевіч (амбасадар у Сербіі і па сумяшчальніцтве ў Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне). Пра гэта паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.