Ля Астравецкай АЭС будзе сад ураджайных яблынь і грушаў
Яблыні і грушы зацвітуць каля беларускай атамнай электрастанцыі. Прынятае рашэнне пра закладку сада ў Астравецкім раёне каля будучага міні-гарадка для працаўнікоў АЭС Вось што распавёў Еўрарадыё гендырэктар асацыяцыі "Гроднаплодгародніна" Віктар Кірэй:
"Плануецца не толькі сад, але і закладка цяпліцы. Менавіта пад інфраструктуру гарадка самога, для забеспячэння, і для стварэння працоўных месцаў. Таму што на кожным аб'екце будуць працаваць людзі і непасрэдна з гарадка гэтага".
Паводле слоў Кірэя, сад можа быць закладзены ўжо сёлета, цяпер ідзе праектыроўка. Высаджвацца будуць пераважна яблыні, прычым дрэвы напаўкарлікі ці карлікі, што аблягчае збор ураджаю.
"Сад будзе ісці наперадзе!", — кажа Віктар Кірэй. Ураджай у раёне АЭС можна будзе сабраць ужо праз 3-4 гады, а першая электраэнергія чакаецца толькі ў 2016 годзе.