Ля берагоў Лівіі перавярнулася судна з 700 нелегальнымі мігрантамі
Гэта ўжо другая катастрофа ў Міжземным моры за гэты тыдзень.
У Міжземным моры шукаюць да 700 пасажыраў судна, якое перакулілася ля берагоў Лівіі. Паводле звестак італьянскай берагавой аховы, на борце знаходзіліся нелегальныя мігранты. Карабель перакуліўся каля паўночы паводле мясцовага часу.
На дадзены момант выратавана 28 чакавек. У пошукава-выратавальнай аперацыі прымаюць удзел італьянскія караблі, ваенна-марскія сілы Мальты і камерцыйныя судны.
Карабель перакуліўся ў лівійскіх тэрытарыяльных водах у 210 кіламетрах ад паўднёвай італьянскай выспы Лампедуза. У апошнія гады выспа стала цэнтрам прыцягнення нелегалаў з Паўночнай Афрыкі.
Тыдзень таму на поўнач ад Лівіі перакулілася іншае судна з мігрантамі. Мяркуецца, што каля 400 чалавек з іх патанулі, перадае ВВС.