Ля шклоўскага Дома культуры паставяць помнік агурку

Сёлета жыхары Шклова другі раз будуць адзначаць Дзень агурка, самай папулярнага тут гародніны. Ідэю свята мэр горада Валерый Іваноў падгледзеў у Суздалі, дзе Дзень агурка з’яўляецца традыцыйным святам. Шклоў жа даўно лічыцца беларускай сталіцай агуркоў. "Увесь горад – пад плёнкай, а ўвесь рынак – у агурках", – дзеліцца ўражаннямі ад візіта ў Шклоў карэспандэнтка “Советской Белоруссии”.

Свята агурка адбудзецца ў Шклове ў сярэдзіне ліпеня. Сёлета мясцовыя ўлады вырашылі парадаваць усім агуркам горада помнік. Cкульптура неўзабаве паўстане ля Дома культуры. А што? Агурок - таксама культура, толькі сельскагаспадарчая. Распрацоўкай эскіза займаўся магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў:

"Гэта будзе вясёлы мужычок у пинжачку, на галаве ў яго – капялюш з лісточка, у адной руцэ – кошык з агуркамі, у іншай – кветачка. Натуральна, таксама агурочная”. Майстар ужо і жартаўлівае імя свайму “мужычку” прыдумаў: "Агуродзец".