Лябедзька не разумее, якія нерэальныя патрабаванні пабачыў Лукашэнка
Анатоль Лябедзька здзіўлены рэакцыяй Аляксандра Лукашэнкі на прапановы апазіцыі. Па словах лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, ніякіх надзвычайных патрабаванняў апазіцыя не вылучала. Лябедзька: Што там захмарнага, нерэальнага прапанавана? Што трэба вярнуць людзям права свабодна выбіраць сваіх прадстаўнікоў у парламент? Ці тое, што трэба паставіць у роўныя ўмовы ўсе сродкі масавай інфармацыі? Ці тое, каб у нас быў сапраўдны суд, які спросціць працэдуру рэгістрацыі для грамадзкіх арганізацый?.. Я не разумею, што там такога нерэальнага!
Лябедзька кажа, што апазіцыя агучвае толькі агульнапрынятыя ў Еўропе нормы. Па ягоных словах, згаданы Лукашэнкам дакумент — гэта не закрытая інфармацыя. Палітык паабяцаў, што ўжо 18 лютага зварот апазіцыі да кіраўніцтва Еўрасаюза можна будзе прачытаць у інтэрнэце.
Нагадаем, што 17 лютага ў Магілёве кіраўнік Беларусі раскрытыкаваў апазіцыю: маўляў, яна фармулюе для Еўропы неадэкватны спіс патрабаванняў беларускім уладам. Гэтыя патрабаванні былі перададзены Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў ЕС. Па словах Лукашэнкі, "апазіцыя праз ЕС і ЗША нічога выбіваць не будзе".