Лябедзька: Ніхто не прайшоў, значыць не будзе размоваў, што яны - агенты
Анатоль Лябедзька лічыць, што сітуацыя з пункту гледжання Аб'яднаных дэмакратычных сілаў "неблагая". Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Анатоль Лябедзька: "Калі няма падліку галасоў, мы не можам сказаць, прайгралі мы ці выйгралі. Сітуацыя чорна-белая, яна вяртае нас да таго, што было да выбарчай кампаніі, яна садзейнічае большай кансалідацыі АДС. Відаць, была б нейкая інтрыга, калі б некалькі чалавек туды трапілі, і мы меркавалі б, з якой нагоды: ці яны агенты КДБ, ці яны прапушчаныя па нейкім асабістым рашэнні. Інтрыгі няма, сітуацыя чорна-белая, мы ўсе засталіся разам".
Лябедзька лічыць, што гэта станоўчы момант і з гэтага пункту гледжання апазіцыя выйграла.