Лябедзька звярнуўся да ўладаў Нямеччыны ў справе зніклых беларусаў
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся да ўладаў Нямеччыны з просьбай даць інфармацыю аб тым, ці знаходзяцца на тэрыторыі гэтай краіны магчымыя вінаватыя ў гвалтоўных знікненнях у Беларусі.
Палітык патлумачыў, што неабходнасць такога звароту выклікана нядаўнім інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі, які закрануў тэму выкрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў: "Кажуць, маўляў, у Беларусі не хапае дэмакратыі, Лукашэнка — дыктатар, у Беларусі бясследна знікаюць людзі. Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта дагэтуль. Насамрэч у двух выпадках — гэта забойствы на камерцыйнай глебе. Сляды забойцаў нядаўна знойдзеныя ў Нямеччыне".
У сувязі з гэтым Лябедзька перадаў у канцылярыю канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель зварот, у якім просіць адказаць на два пытанні: "Ці вядома праваахоўным органам Нямеччыны, што меркаваныя забойцы Ганчара і Захаранкі знаходзяцца на тэрыторыі гэтай краіны? Ці звярталіся беларускія ўлады да ўладаў Нямеччыны з просьбай выдаць каго-небудзь як магчымых удзельнікаў або арганізатараў забойстваў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі?"
БелаПАН нагадвае, што ў 1999—2000 гадах у Беларусі адбыліся чатыры гучныя знікненні. 7 траўня 1999 года знік былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, 16 верасня 1999 года — былы кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі, 7 ліпеня 2000 года — аператар расійскага тэлеканала ОРТ (цяпер Першы канал) Дзмітрый Завадскі.