Лясныя пажары атакуюць Старажытную Алімпію
Лясныя пажары падыйшлі да Старажытнай Алімпіі, аднаму з найбольш значных археалагічных помнікаў, які ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Ужо эвакуіраваныя жыхары некалькіх вёсак, якія месцяцца ў некалькіх кіламетрах ад Старажытнай Алімпіі. Паведамляецца, што пакуль непасрэднай пагрозы для археалагічнага
комплекса Алімпіі, музея і знакамітага стадыёна, дзе праводзіліся
Алімпійскія гульні старажытнасці, няма.
Нагадаем, колькасць ахвяраў пажараў у Грэцыі перавысіла 50 чалавек. У краіне абвешчанае надзвычайнае становішча. Учора некалькі краінаў Еўрасаюза заявілі, што высылаюць у Грэцыю верталёты і самалёты для тушэння пажараў.
РИА “Новости”