Ляўковіч і Сідарэвіч правядуць асобныя з’езды сацыял-дэмакратаў?
Такая магчымасць з'явілася парз тое, што цяпер у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ёсць два старшыні – прызнаны Мінюстам і непрызнаны.
Нагадаем, што ХІІІ з’езд партыі, які адбыўся 10 кастрычніка, Міністэрства юстыцыі з падачы Анатоля Ляўковіча прызнала нелегітымным. Адпаведна, Мінюст не прызнаў і новаабранага старшыню партыі - Анатоля Сідарэвіча.
У каментары Еўрарадыё Ляўковіч паведаміў, што не лічыць памылкай сваю скаргу ў Мінюст. На яго думку памылка, якую яму як старшыні партыі давядзецца выпраўляць, – гэта абранне старшынём сацыял-дэмакратаў чалавека, мэтай якога было толькі стварэнне канфлікту ў партыі.
Цяпер Ляўковіч кажа, што рыхтуецца парводзіць легітымны з'езд:
Ляўковіч: "Я буду настойваць на тым, каб прайшла дыскусія ў партыі. І па выніках гэтай дыскусіі правесці з’езд. Каб дэлегаты свядома абяралі кіраўніцтва".
У сваю чаргу Сідарэвіч таксама паведаміў Еўрарадыё, што партыя будзе рыхтавацца да чарговага з’езду.