Ляўковіч: Казулін не ўвайшоў у кіраўніцтва партыі, бо мала бывае ў краіне
Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін працягвае займаць асобнае становішча ў беларускай палітыцы. Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы адправілі яго сваім прадстаўніком на паседжанне Еўрапарламента, дзе будзе разглядацца "беларускае пытанне". Разам з тым, Казулін на сённяшні дзень ужо не з'яўляецца кіраўніком партыі і ўвогуле не ўваходзіць у кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Сваю адстаўку з пасады старшыні, якая адбылася падчас турэмнага зняволення, Казулін называў здрадай. Ці сустракаўся пасля гэтых гарачых словаў Казулін з сённяшнім старшынём партыі? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да Анатоля Ляўковіча.
Ляўковіч: Канечне, сустрэчы адбываліся. Шэраг пытанняў абмяркоўваўся. Але, скажам так, Аляксандр Уладзіслававіч у цэлым вывучае сітуацыю — у АДС, у партыі... Нейкія канкрэтныя праекты мы яшчэ не абмяркоўвалі.
На пытанне, ці ўвойдзе экс-кандыдат у кіраўніцтва БСДП (Грамада), кіраўнік партыі адзначыў, што гэтае пытанне не абмяркоўвалася, бо Казулін яшчэ не меў часу:
Ляўковіч: У яго не хапае часу яшчэ знаёміцца з нейкай канкрэтыкай спраў: яго запрашаюць, ён часта выязджае, мала ў краіне бывае.
На думку Ляўковіча, Казулін зараз яшчэ вызначаецца з сваім далейшым палітычным лёсам, бо занадта доўга быў у турэмнай ізаляцыі.