Лёгкаатлеты Беларусі заваявалі Кубак Еўропы па зімовых кіданнях

Мужчынская зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы заваявала Кубак Еўропы па зімовых кіданнях. Спаборніцтвы прайшлі 20—21 сакавіка ў Францыі. Як паведамляе "Спорт Беларусь", каманда з 12 спартоўцаў выступіла ў дзвюх узроставых катэгорыях — дарослыя і моладзь да 23 гадоў. У асабістым заліку спартоўцы заваявалі 7 медалёў: 3 залатыя, 3 срэбраныя і 1 бронзавы. У камандным заліку — дзве ўзнагароды: "золата" ў мужчынскай зборнай і "срэбра" у жаночай да 23 гадоў.

Пяць медалёў заваяваныя ў штурханні ядра. Першую ўзнагароду прынесла 20-гадовая Алёна Грышко, якая дэбютавала на Кубку Еўропы і выступіла ў катэгорыі "моладзь". Грышко адправіла снарад на 17 м 66 см і заваявала "золата".

Андрэй Міхневіч, які тыдзень таму стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў Досе, у Францыі атрымаў перамогу — 21 м 4 см, усталяваўшы рэкорд кубкаў Еўропы.

Надзея Астапчук стала пераможцай жаночых спаборніцтваў з вынікам 20 м 16 см, а Наталля Міхневіч — срэбраным прызёрам (19 м 55 см).

Другое месца ў штурханні ядра (катэгорыя "моладзь") заняў Сяргей Бахар (17 м 65 см).

Другім у кіданні молата сярод мужчын быў дэбютант Кубка Еўропы ў дарослай катэгорыі Юры Шаюноў (76 м 30 см).

Настасся Каштанава ў кіданні дыска стала бронзавым прызёрам у катэгорыі "моладзь" — 54 м 65 см.