Лёс рэферэндуму супраць увазных пошлін на аўтамабілі вырашаць 7 ліпеня
Скаргу ініцыятараў рэферэндуму супраць павелічэння ўвазнога мыта на аўтамабілі Вярхоўны суд будзе разглядаць 7 ліпеня, паведамляе БелаПАН. Гэта першы для Вярхоўнага суду выпадак, калі група грамадзянаў на аснове Выбарчага кодэксу абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы для правядзення рэферэндуму. Дагэтуль такой нормай ніхто не карыстаўся. Ініцыятыва рэферэндуму супраць павелічэння ўвазнога мыта на аўтамабілі належыць Партыі БНФ. 20 траўня Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо пытанне, якое выносіцца на меркаваны рэферэндум, нібыта гучыць некарэктна.
Нагадаем, што ініцыятары рэферэндуму хацелі сфармуляваць пытанне наступным чынам: “Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 году?”