Лёсаванне беларускага адбору на "Еўрабачанне-2014" пройдзе 8 студзеня

Генеральная рэпетыцыя адбудзецца раніцай у дзень фіналу — 10 студзеня, інфармуе БЕЛТА.



За права прадстаўляць Беларусь на прэстыжным песенным форуме Еўропы будуць змагацца 14 выканаўцаў: 1. Мацвей Купер і група DUX, 2. ТЕО, 3. Дарыя, 4. Жанет, 5. Макс Лорэнс & Дзідзюля, 6. Анастасія Малашкевіч, 7. Арцём Міхаленка, 8. Аліна Мошчанка, 9. Група "NAPOLI", 10. Група "Нутэкі", 11. Tasha Odi, 12. Алена Сіняўская, 13. Наталля Тамела, 14. SWITTER BOYS feat. KATE&VOLGA KAROL.



Фінал конкурсу пройдзе 10 студзеня. Шоў будзе транслявацца са студыі "600 м" Белтэлерадыёкампаніі ў жывым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24", а таксама ў рэжыме online на сайце Еўрапейскага вяшчальнага саюза.



Выканаўца, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і глядацкага галасавання, прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2014" у Капенгагене (Данія).



Фота — tsn.ua