Лётчыкі з СНД могуць ўдзельнічаць у баях за неба Лівіі

Паводле звестак агенцтва, у ВПС лідэра Лівійскай Джамахірыі Муамара Кадафі налічваецца не меней за 500 прафесійных ваенных лётчыкаў з пашпартамі краінаў СНД. Гэта прыкладна 300 украінцаў і прыкладна па 50 чалавек з Узбекістану, Расіі і Беларусі плюс казахі і малдаване.
 
МЗС Украіны ўжо выступіў з абвяржэннем і заявіў, што афіцыйна ў Лівіі няма ваенных спецыялістаў з Украіны, але гаворка можа ісці пра нелегалаў, якія ў абыход нацыянальнага заканадаўства былі завербаваныя лівійскім урадам.

Беларускі МЗС таксама адпрэчвае тое, што на Кадафі працуюць вайскоўцы з нашай краіны. Між тым варта нагадаць, што за савецкім часам у Лівіі працавала вялікая колькасць вайскоўцаў з СССР і далёка не ўсе з іх вярнуліся на радзіму, паведамляе БелаПАН.