Лютаўскі канцэрт "Крамы" здыме тэлеканал СТВ
На сцэне сталічнага клуба “Рэактар” 3 лютага адбудзецца вялікі сольны канцэрт монстраў айчыннага рытм-энд-блюзу гурта “Крама”. Паводле словаў франтмэна гурта Ігара Варашкевіча, трэк-ліст канцэрту складзецца з хітоў і адной новай песні. Апроч таго, тэлеканал СТВ прапанаваў “Краме” зняць выступ у “Рэактары” на відэа, пасля чаго павінен з’явіцца канцэртны альбом гурта:
Ігар Варашкевіч: “Я спадзяюся, што ўсё будзе добра, таму што ў нас заўсёды ўзнікаюць праблемы са здымкай канцэртаў, пачынаючы з 1996-га года, пра што я неаднаразова казаў.Аўдыётрэк да “рэактарскага” канцэрту ў нас цалкам падрыхтаваны. Хочацца верыць, што гэты канцэрт СТВ здыме, бо прэцэдэнт быў — канцэрт “Нейра Дзюбеля”. У будучым мы выпусцім відэа-дыск".
У бліжэйшым жніўні Варашкевіч збіраецца адсвяткаваць свой 50-гадовы юбілей, таму, з гэтай нагоды, на думку музыкі, “Крама” павінна парадаваць сваіх фэнаў новым альбомам.