Мацкевіч: Дэмсілы так і не зрабілі высноў з мінулых прэзідэнцкіх кампаній
Адзінага кандыдата ў прэзідэнты Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) вызначаць у красавіку 2010 года. Паведамляецца, што вызначаць "адзінага" будуць на своеасаблівых праймерыз. Адмысловыя камісіі АДС па загадзя вядомых датах будуць чакаць прыходу выбарцаў. Кандыдат, які набярэ больш галасоў, стане адзіным.
Метадолаг Уладзімір Мацкевіч у размове з Еўрарадыё назваў такія дзеянні запозненымі:
Мацкевіч: “Канечне ж, позна! 2010-ы — гэта галоўны год для правядзення прэзідэнцкай кампаніі, і там ужо ўсё будзе вызначацца. У гэтым сэнсе. праймерыз трэба праводзіць загадзя”.
Палітолаг звяртае ўвагу на тое, што праймерыз дае плён у адпаведнай палітычнай сістэме — напрыклад, у ЗША. Гэтая практыка не можа быць распаўсюджаная паўсюдна.
Мацкевіч: “Для правядзення такіх рэчаў у сучасных Аб'яднаных дэмакратычных сілаў проста не хапае мазгоў. І ўсё, што робіцца (нават калі гэта нармалёвыя захады), псуецца выкананнем”.
На думку Ўладзіміра Мацкевіча, апазіцыянеры з АДС так і не зрабілі ніякіх высноў з выбарчай кампаніі Віктара Ганчара ў 1999 годзе, а таксама з дзвюх прэзідэнцкіх кампаній — у 2001 і 2006 годзе.
Эксперт мяркуе, што прадстаўнікі АДС не прыдумваюць нейкія новыя, крэатыўныя хады, а паўтараюць тое, што яны ўжо неаднойчы выкарыстоўвалі.