Мадура даручыў павялічыць венесуэльскую міліцыю да мільёна чалавек
Цяпер у краіне менш за 500 тысяч міліцыянтаў. "Ва ўсіх павінна быць зброя, усе павінны мець форму", — падкрэсліў прэзідэнт Венесуэлы.
Нікалас Мадура мае намер да 2019 года давесці колькасць Баліварыянскай міліцыі да мільёна чалавек. Пра гэта ён заявіў у сераду на сустрэчы ў сталічным Музеі рэвалюцыі, дзе ў сакавіку 2013 пахаваны лідар Баліварыянскай рэвалюцыі Уга Чавес. Сярод прысутных знаходзілася міністр абароны адмірал Кармэн Мелендэс, паведамляе ИТАР-ТАСС.
Мадура паставіў задачу: давесці да 2015 года колькасць Баліварыянскай міліцыі да 500 тысяч чалавек, а да 2019 года падвоіць і гэтую лічбу. "Вы павінны выконваць вядучую ролю ў супрацьстаянні эканамічнай вайне, якую буржуазія развязала супраць венесуэльскага народа", — сказаў прэзідэнт Венесуэлы, звяртаючыся да "мілісіанос". Святы абавязак удзельнікаў Баліварыянскай міліцыі, падкрэсліў Мадура, "выконваць запаветы нашага вечнага камандантэ Уга Чавеса".
Таксама Мадура запатрабаваў, каб у Баліварыянскія міліцэйскія атрады ўступілі ўсе члены яго кабінета міністраў.
Фота: РИА "Новости".