Магілёўцы скардзяцца, што імпрэзы ў горадзе нудныя (фота)
Канцэрт камернага хору і аркестра Магілёўскай гарадской капэлы "Калядная араторыя"; эстраднае прадстаўленне "Новы год спяшаецца да вас у дом"; гарадское тэатралізаванае свята "Каляды" і конкурс гатавання юшкі "Хараша ўшыца наша!"; Калядныя чытанні "Святло Каляднай зоркі" — што ж абраць? Такім пытаннем задаюцца многія магілёўцы перад каляднымі і навагоднімі святамі. І выбіраюць прыватныя пасядзелкі. Пра гэта пішуць наведнікі гарадскога парталу mycity.by. “Праграма, якую прапануе магілёўскі гарвыканкам, нецікавая і афіцыёзная. Усё прадстаўленні і ідэі нібыта ўзялі з Савецкага Саюза. Мерапрыемстваў шмат, а адпачыць на святы з сям'ёй магілёўцам няма дзе, бо ўсе вулічныя прадстаўленні накіраваныя на аматараў выпіць”.
Яшчэ цытаты з форуму mycity.by: "Што навагоднія мерапрыемствы, што свята горада — адзін і той самы гемарой: выставы малюнкаў, агляд самадзейнасці, канцэрт харавых калектываў і іншы афіцыёз. Я на свята горада ўжо напісаў, што гэтая нудота вядзе да павальнага п'янства — а што яшчэ рабіць?!”
“Чаго чакаць, калі сцэнары пішуць 40-50-гадовыя людзі, а прымаюць і зацвярджаюць тыя, хто кіруецца прынцыпам тав. Агурцова: сур'ёзным людзям гэта не падыдзе".
“Бяда яшчэ і ў тым, што сцэнары пішуцца і з выхаваўчай мэтай — развіваць пачуццё патрыятызму, высокай культуры; выхоўваць у духу маральных каштоўнасцяў і хрысціянскай маралі ды і наогул, узяць лепшае, што было ў Савецкім Саюзе".
Сёлета святы распачаліся кірмашамі. На каталіцкія каляды па галоўнай вуліцы горада пройдзе шэсце Дзедаў Марозаў, а ў навагоднюю ноч магілёўцам прапануюць аднатыпныя музычныя праграмы каля розных дамоў культуры горада.
На фота: шэсце Дзядоў Марозаў у Магілеве ў 2007 годзе (trash.by)