Магілёўскі кіраўнік адукацыі гатовы сам збіраць заявы ў беларускія класы
6 траўня ў Магілёве адбылася сустрэча начальніка аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкаму Сяргея Казлова з бацькамі, якія хочуць вучыць сваіх дзяцей па-беларуску. Падчас сустрэчы была вызначана творчая група з двух бацькоў – Аляксея Бацюкова і Змітра Салаўёва. “Нашая задача – праводзіць маніторынгі, апытанні грамадскай думкі наконт беларускамоўнай адукацыі ў Магілёве, - кажа Аляксей Бацюкоў. – Таксама, вядома, мы будзем заахвочваць і ангажаваць бацькоў, дзеці якіх дасягнулі школьнага ўзросту, абраць беларускую мову адукацыі для сваіх дзяцей”.
Сяргей Казлоў таксама па магчымасці папулярызуе беларускі клас, для адкрыцця якога трэба 20 заяваў ад бацькоў. На сайце аддзела адукацыі гарвыканкама з’явіўся яго зварот, у якім, між іншым, гаворыцца: “Зазвычай заява пішацца на імя дырэктара школы падчас паступлення ў першы клас. Бацькі ўказваюць тое, на якой мове жадаюць навучаць дзіця. Цікавасць кожнага вучня і бацькі улічваецца! Сёння я сам гатовы збіраць гэтыя заявы”.