Магілёўскі назіральнік сцвярджае, што БРСМ збіраецца падкупаць выбарцаў
На выбарчым участку №53 г.Магілёва член выбарчай камісіі і адначасова член БРСМ не дала прагаласаваць дзяўчыне, якой споўнілася 18 год і якая ўпершыню прыйшла.
Жанчына сказала, каб гэтая дзяўчына прыходзіла галасаваць 19 снежня, непасрэдна ў дзень выбараў, бо ў гэты дзень актывісты БРСМ будуць даваць падарункі тым выбаршчыкам, якія будуць галасаваць упершыню, распавёў назіральнік Аляксей Паўлоўскі.
Паўлоўскі лічыць, што члены БРСМ падкупаюць такім шляхам выбаршчыкаў. Ён падкрэслівае, што давераная асоба любога дэмакратычнага кандыдата, альбо прадстаўнік апазіцыйнай партыі не можа стаць і таксама выдаваць такія падарункі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".