Магілёўскі трактарыст падарваўся на гранаце, якую знайшоў у полі

38-гадовы трактарыст знайшоў гранату на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў недалёка ад вёскі Новая Мілееўка Магілёўскага раёна.
У абедзенны перапынак ён зайшоў у дыспетчарскі пакой, дзе знаходзілася маладая супрацоўніца, і ў яе прысутнасці пачаў разбіраць выбухное прыстасаванне. Аднак граната раптоўна выбухнула.

Трактарысту адарвала кісць левай рукі, ён атрымаў мноства асколачных раненняў. Раненні твару і іншых частак цела атрымала таксама 33-гадовая жанчына. Пацярпелыя шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской лякарні.

“Інтэрфакс”