Магілёўскія ідэолагі таксама забаранілі чатыры расійскія каналы (дакумент)
У офіс кампаніі Сат-ТВ, што транслюе кабельнае тэлебачанне ў Магілёве, прыйшоў ліст за подпісам начальніка ўпраўлення магілёўскага аблвыканкама Валерыя Ільенкова, у якім галоўны абласны ідэолаг патрабуе спыніць трансляцыю каналаў НТВ-Мір, РТР-планета, ТВ-Центр і Рен-ТВ. Трансляцыя мусіць быць спыненая ўжо з раніцы 1 красавіка, гаворыцца ў лісце.