Махляр узбагачаўся за кошт людзей, якія мелі фінансавыя цяжкасці

Крымінальная справа за махлярства распачата ў Маскоўскім РУУС Мінска ў дачыненні да 39-гадовага мінчаніна.

Махляр размяшчаў у газетах аб'явы аб скупцы бытавой тэхнікі, якая была ў карыстанні. Калі грамадзяне тэлефанавалі, ён тут жа прапаноўваў аформіць на іх крэдыт на новую тэхніку ў адным з магазінаў, пры гэтым абяцаў заплаціць за паслугу 100 долараў. Звычайна на гэта згаджаліся людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама тыя, хто меў фінансавыя цяжкасці. Склаўшы дагавор у магазіне і аплаціўшы першапачатковы ўзнос, мужчына забіраў дакументы на тавар, сам тавар, пасля чаго даваў чалавеку 50—100 долараў за паслугу, знікаў і не выконваў у далейшым ніякіх абавязацельстваў перад банкам, паведамляе БелаПАН.

 Пакуль у Маскоўскае РУУС звярнуліся шэсць ашуканых мінчан. Махляр затрыманы.