Махляра, якога шукаў Інтэрпол, злавілі на дробным хуліганстве

У 2009 годзе ў Гродненскай вобласці стала болей злачынстваў, якія здзейснілі замежнікі і асобы без грамадзянства. Былі выпадкі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў з іх боку. 19 замежнікаў, якія парушылі закон, знаходзіліся на тэрыторыі Гродненшчыны незаконна, паведамляе Блог Гродна са спасылкай на БЕЛТА. Пракуратура вобласці вызначыла, што ўчастковыя міліцыянеры не заўсёды належным чынам кантралявалі замежнікаў і не сачылі за тым, як яны прытрымліваюцца закону. Не заўсёды як след вывучалі асобу парушальнікаў правіл дарожнага руху з ліку замежнікаў.

Адзін замежны грамадзянін пражываў у Беларусі без рэгістрацыі цягам 7 год. Гэта адкрылася, калі яго затрымалі за дробнае хуліганства ў студзені 2010 году. Калі асобу грамадзяніна вызначылі, то выявілася, што яго шукае Інтэрпол. Гэтым чалавекам цікавяцца праваахоўныя органы Польшчы: суд горада Торунь у траўні 2002 году выдаў ордэр на яго арышт. Падстава для арышту - крадзеж грашовых сродках шляхам махлярства.