Махляры рабуюць вяскоўцаў, прапагандуючы аб’яднанне Беларусі з Расіяй
Больш за трыццаць пенсіянераў па абодва бакі мяжы Беларусі і Расіі пацярпелі ад махляроў, якія прапагандавалі ідэю аб’яднання дзвюх краін.
Да старых вяскоўцаў прыходзіць жанчына, якая выдае сябе за супрацоўніцу сабесу ці райвыканкаму. Яна распавядае, што Беларусь і Расія нарэшце аб'ядналіся ў адну дзяржаву і літаральна праз некалькі дзён будуць мець адзіныя грошы.
Каб бабулькам не давялося ездзіць у раён і выстойваць чэргі па новыя грошы, жанчына прапануе ад імя дзяржавы свае паслугі. Махлярка кажа, што не мае права мяняць грошы сама, а павінна толькі пералічыць іх і запісаць у ведамасць.
Пералічаную наяўнасць "жанчына з выканкаму" кладзе ў канверт і прабівае яго стэплерам. Маўляў, праз тыдзень прыедуць інкасатары і згодна з ведамасцю памяняюць тое, што знаходзіцца ў канверце.
Зразумела, ў канверце потым старыя знаходзяць парэзаную паперу. Шэраг падобных выпадкаў зарэгістраваны ў Гарадоцкім, Ушацкім, Чашніцкім раёнах Беларусі і ў Невельскім і Усвяцкім раёнах Расіі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск