Махмуд Ахмадзінежад асудзіў васьмінога Паўля

Падчас выступу ў Тэгеране лідэр Ірану Махмуд Ахмадзінежад некалькі разоў няўхвальна адгукнуўся пра васьмінога Паўля. Між іншага, перадае onet.pl, падкрэсліў, што галаваног Паўль  - гэта сімвал дэкадансу і падзення “ворагаў Ірану”. На думку Ахамадзінежада, “васьміног сее прапаганду і забабоны”. "Тыя, хто верыць у такія прымхі, не могуць быць лідэрамі вялікіх народаў, якія – так, як Іран – імкнуцца да гуманістычнай дасканаласці, абапіраючыся на ўсе святыя каштоўнасці”, – рэзюмаваў прэзідэнт Ірану.