Макартні рашыў выдаць невядомую песню The Beatles

Сэр Пол Макартні мае намер у ближэйшы час апублікаваць раней не выдадзеную песню The Beatles "Carnival of Light", піша брытанскі штотыднёвік The Observer. Імправізаваная кампазіцыя, якая доўжыцца 14 хвілінаў, была запісаная бітлами 5 студзеня 1967 года на студыі Abbey Road у Лондане ў ходзе працы над песняй "Penny Lane". Трэк перамяжоўваецца няскладнымі выкрыкамі накшталт "Ты ў парадку?" і "Барселона!", скажонымі гукамі гітар, ударных, царкоўнага аргана і псіхадэлічнымі эфектамі.

"Carnival of Light" толькі аднойчы выконвалася на публіцы. У том жа годзе фанаграма прагучала на фестывалі электроннай музыкі ў тэатры Roundhouse на поўначы Лондана, прычым гледачы былі не ў курсе, што слухаюць новы твор ліверпульскай чацвёркі.

Самі бітлы так і не адважыліся выдаць песню, палічыўшы яе занадта авангарднай. Аднак больш чым праз 40 гадоў Макартні перамяніў сваё меркаванне. У інтэрв'ю адной з радыёперадачаў "Бі-Бі-Сі", якое будзе транслявацца на наступным тыдні, музыка прызнаўся, што дагэтуль захоўвае ў сябе плёнку з арыгіналам запісу ў надзеі яе апублікаваць. Пры гэтым ён заўважыў, што планаваў выдаць "Carnival of Light" яшчэ ў 1996 годзе на альбоме "Anthology", аднак тады супраць выступіў Джордж Харысан.

Паводле слоў Макартні, "Carnival of Light" натхнёная такімі кампазітарамі як Джон Кейдж і Карлхейнц Штокхаўзэн і служыць выдатнай ілюстрацыяй бітлоў, “якія з’язджаюць са шпулек”.

Для выдання "Carnival of Light" Макартні звернецца за згодай да Рынга Стара і ўдоваў Джона Ленана і Джорджа Харысана Ёка Она і Алівіі Харысан.

Фота: фрагмент з фільма "Yellow Submarine"