Максім Мірны адкрые тэнісны комплекс у сталічнай Малінаўцы

Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды прызначаныя на сёлетні снежань, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Цяпер у комплексе вядуцца аздобныя працы, ідзе добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Плануецца, што ў снежні ён прыме першых наведвальнікаў. Ужо ідзе запіс юных мінчукоў у групы тэнісу.

Куратарам шматфункцыянальнага спартовага комплексу з тэніснымі кортамі ў мінскім раёне Малінаўка выступае вядомы беларускі тэнісіст Максім Мірны.

Апроч трох сучасных кортаў у комплексе будуць функцыянаваць фітнэс-зала, салон здароўя і прыгажосці, кафэ-бар і чатыры залы для заняткаў танцамі.