Максім Мірны і Эндзі Рам вышлі ў паўфінал парнага разраду на "US Open"

У чвэрцьфінальным паядынку адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларус і ізраільцянін (5-я сеяныя) абыгралі другі дуэт турніру Даніэль Нестар (Канада) / Ненад Жымонжыч (Сербія) — 6:7 (4:7), 6:4, 6:0.  У паўфінале Мірны і Рам, як паведамляе "Прессбол", сустрэнуцца з Махешам Бхупаці (Індыя) і Маркам Ноўлзам (Багамы), пасеянымі ў Нью-Ёрку пад 3-м нумарам.