Максім Мірны — паўфіналіст тэніснага турніру ў Маямі ў парным разрадзе
Дуэт Максіма Мірнага і Махеша Бхупаці выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 4,5 млн долараў. 1 красавіка ў трэцім крузе беларуска-індыйская пара выйграла ў французаў Арно Клемана і Жо-Вільфрыда Цонга — 6:4, 6:7 (5:7), 10:4 (тай-брэйк). Мірны і Бхупаці маглі выйграць за два сэты, аднак не ўтрымалі перавагу на тай-брэйку (4:1).
Як паведамляе БелаПАН, у паўфінале беларус і індыец сустрэнуцца з палякамі Марыюшам Фырстэнбергам і Марцінам Маткоўскім. У чвэрцьфінале польская пара выйграла ў амерыканскіх братоў-двайнятаў Боба і Майка Браянаў з лікам 6:2, 6:2.