Максім Мірны развітаўся з адкрытым чэмпіянатам Францыі

На адкрытым чэмпіянаце Францыі, які праходзіць у Парыжы, беларус Максім Мірны разам са шведам Юнасам Бьёркманам прайграў у 1/4 фінала парнага разраду. Яшчэ адзін інтэрнацыянальны тандэм Махеша Бупаці (Індыя) і Радэка Штэпаніка (Чэхія) быў мацнейшым - 3:6, 6:1, 7:6. Нагадаем, што прызавы фонд турніру складае больш за 15 мільёнаў еўра.

У спаборніцтвах юніёрак беларуска Ксенія Мілеўская выйшла ў 1/4 фінала.

Прессбол