Максім Мірны страціў чатыры пазіцыі ў рэйтынгу АТП

Беларускі тэнісіст Максім Мірны апусціўся з 14-га на 18-е месца ў парным рэйтынгу АТП. Гэта найгоршая пазіцыя спартоўца пасля 17 жніўня 2009 года. На мінулым тыдні Мірны дайшоў да фіналу буйнога турніру ў Маямі (з індыйцам Махешам Бхупаці). Аднак, адзначае БелаПАН, Мірны страціў ачкі, бо летась стаў пераможцам гэтых спаборніцтваў (з ізраільцянінам Эндзі Рамам). А вось Бхупаці падняўся з восьмай на сёмую пазіцыю: год назад ён выбыў ужо ў першым крузе (з Маркам Ноўлзам з Багамскіх выспаў).