Максім Мірны выйшаў у 1/8 фіналу парнага разраду на чэмпіянаце ЗША

Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман выйшлі ў трэці круг парнага разраду на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе.
31 жніўня "пасеяны" пад трэцім нумарам беларуска-шведскі дуэт выйграў у фіна Яарка Ніемінена і шведа Роберта Ліндстэта ў двух сэтах — 6:3, 6:0.

Наступныя сапернікі беларуска-шведскага дуэта вызначацца ў матчы чэхаў Францішка Чэрмака і Леаса Фрыдля з бразільцамі Марсела Мела і Андрэ Са. У мінулым годзе беларус і швед дайшлі да фіналу гэтых спаборніцтваў.

Мірны выйграваў US Open у пары ў 2000 і 2002 гадах (з аўстралійцам Лейтанам Х'юітам і індыйцам Махешам Бхупаці), Б'ёркман — у 2003 годзе (з аўстралійцам Тодам Вудбрыджам).

БелаПАН